Мязень (рака)
Выгляд
Мязень | |
---|---|
руск. Мезень | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 966 км |
Басейн | 78 000 км² |
Расход вады | 866 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ціманскі краж |
• Месцазнаходжанне | Ціманскі краж |
• Каардынаты | 64°23′18″ пн. ш. 50°47′42″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мязенская губа |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 66°11′49″ пн. ш. 43°58′27″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Белае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Рэспубліка Комі, Архангельская вобласць |
Код у ДВР | 03030000112103000043056 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мязе́нь[1] (руск.: Мезень) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Рэспублікі Комі і Архангельскай вобласці.
Даўжыня ракі — 966 км, плошча яе вадазборнага басейна — 78 000 км². Бярэ свой пачатак з балот на заходніх схілах Ціманскага кража (Рэспубліка Комі). Працякаючы праз Архангельскую вобласць паступова паварочвае на поўнач. Пасля зліцця з Вашкай рэзка паварочвае на поўнач. На самай поўначы цячэння каля горада Мязень упадае ў Мязенскую губу Белага мора. У верхнім цячэнні берагі высокія і скалістыя. У сярэднім цячэнні Мязень звілістыя, шмат перакатаў, якія шкодзяць суднаходству.
На рацэ горад Мязень.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 277. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мезень (река) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Река Мезень. Данные государственного водного реестра (руск.)
- Каталог гидрологических постов. Северный край (руск.)